Radimich
Newbie | Редактировать | Профиль | Сообщение | Цитировать | Сообщить модератору Як паведамляюць чытачы, цягнікі метро мінаюць станцыю "Кастрычніцкая" не спыняючыся. 18.38 Спецназ спрабуе лакалізаваць усіх журналістаў -- і дзяржаўных, і незалежных -- на вуліцы Энгельса -- насупраць вялікага экрана. Там стаіць і кіраўнік прэс-групы МУС Ластоўскі. 18.33 На плошчы схапілі журналіста радыё "Свабода" Алега Груздзіловіча. Два спецназаўцы павалаклі яго проста праз плошчу да сваіх аўтобусаў, што ля Палаца рэспублікі з боку Мінаблвыканкама. Журналіст спрабаваў вырывацца, стаў на калені. Яму выкруцілі рукі за спіну. Падбеглі яшчэ два спецназаўцы. Зараз Груздзіловіч у аўтобусе. 18.30 Як паведаміла радыё "Свабода", ад вуліцы Маскоўскай у бок плошчы Незалежнасці прапускаюць толькі грамадскі транспарт. 18.29 На Кастрычніцкую плошчу нікога не пускаюць — «рэжымнае мерапрыемства» . Прайсці можна толькі ўздоўж турнікетаў, каля праспекта. 18.13 Людзей, якія спыняюцца каля ўваходу ў метро «Кастрычніцкая» ля «Цэнтральнага», спецназ просіць «адыходзіць». Але патрапіць на Кастрычніцкую плошчу можна вольна. Метро працуе пакуль у звычайным рэжыме. Убогие фактически заставляют молодёжь искать другие пути протеста. А ведь найдут. Жалко «упёртых» в силовых структурах. Хотя, для будущего Беларуси это ценности не представляет. |